Аннотация
Чытаючы кнігу аб гістарычным жыцці Мінска аўтараў Шыбекі З.В. і Шыбекі С.Ф., у раздзеле “Супраць вады і агню”, нашу ўвагу прыцягнуў адзін фотаздымак. На ім былі сфатаграфаваны члены добраахвотнага пажарнага таварыства г. Мінска ў 1911 годзе. Тады нам здалося, што дзесьці мы ўжо бачылі такі падобны здымак сярод сваіх асабістых старых фатакартак, якія нам засталіся ад нашых прадзедаў.